Развіццё мастацка-маўленчай дзейнасці сродкамі мастацкай літаратуры

23.04.2024

Пад такой назвай была арганізавана метадычная работа з педагагічнымі кадрамі ў форме педагагічнага КВЗ.

Мэта мерапрыемства – актывізацыя наяўных тэарэтычных ведаў і практычных уменняў выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па развіцці мастацка-маўленчай дзейнасці выхаванцаў сродкамі беларускай мастацкай літаратуры.

Папярэдняя работа ўключала ў сябе фарміраванне дзвюх каманд, падрыхтоўку ўдзельнікамі каманд «Візіткі» і «Хатняга задання» (выбар мастацкага твора (з улікам зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі), пераклад яго на сучасны (або новы) лад, размеркаванне роляў, рэпетыцыі, падрыхтоўка атрыбутаў, касцюмаў і дэкарацый (або іх элементаў), музычнага суправаджэння.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 2 каманды: “Кропелькі” і “Васількі”, якія ў пачатку мерапрыемства прадэманстравалі свае візіткі “Прывітанне! Гэта мы!”. Педагагічныя работнікі паўдзельнічалі ў розных цікавых конкурсах: размінка “Тлумачальны слоўнік”, біятлон “Знайдзі сувязь”, творчае заданне ”Загадалкі”.

Для капітанаў каманд  быў прапанаваны конкурс “Дзе памылкі?”, з якім з лёгкасцю справіліся капітаны каманд Ланчук М.У. і Мамайка Т.В.

Але самыя яскравыя эмоцыі ў удзельнікаў мерапрыемства выклікала хатняе заданне «Казка на новы лад». Камнда “Васількі” падрыхтавала казку “Як курачка пеўніка ратавала”, а каманда “Кропелькі” – казку “Рэпка”.

Мы дзякуем усім удзельнікам нашай гульні за дастаўленае задавальненне і выдатны настрой. З упэўненасцю можна сказаць: сёння перамаглі прафесійнасць, творчасць, аптымізм.