Каляду вітаем, гасцей запрашаем!

16.01.2020

Каляду вітаем, гасцей запрашаем!

16 студзеня ў  установе дашкольнай адукацыі прайшло  традыцыйнае фальклорна-абрадавае свята Каляды. У госці да нас завіталі педагогі дашкольных устаноў Брэсцкага раёна, удзельнікі творчай группы «Клуб майстроў». Музычная зала была стылізавана пад пакой беларускай хаты, упрыгожана вышыванымі ручнікамі, тканымі   дыванамі. У цэнтры   размясцілася печ і стол з рознымі прысмакамі. Калядоўшчыкi (выхаванцы старэйшай групы, дарослыя) для гаспадара i гаспадынi, а таксама гасцей  спявалi калядныя песнi-шчадроўкi, расказвалi вершы, танцавалi,  з гасцямi гулялi ў беларускiя народныя гульнi. Лiчылася, як правядзеш калядныя навагоднiя святы, такiм увесь год будзе. Таму нашы дзецi  з задавальненнем разам з дарослымi спявалi, весялiлiся, вадзілі карагоды, частавалi адзiн аднаго. Свята не толькi прынесла радасць дзецям, дарослым, але i дало магчымасць «дакрануцца» да традыцый i абрадаў беларускага народа.