Вывучаем родную мову разам!

Прыгажосць беларускай мовы

"Прыгажосць беларускай мовы"

Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу.

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна - нібы спеў салаўя, нібы звон капеліранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!

 

 

 

свернуть

Беларускiя сайты i часопiсы для дзяцей

                                                Паважаныя  бацькі!

Прапануем Вам беларускія сайты, якія дапамогуць далучыць дзяцей да багацця роднай мовы, сфарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе..

"Вясёлка"  - часопiс для дзяцей i iх бацькоў 

http://www.veselka.by/

 

.

.

.

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

http://www.veselka.by/?page_id=4543

..

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

http://kazki.unicef.by/

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

.

Вось што гавораць пра сайт яго распрацоўшчыкi:

"Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі.  Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта!"

 http://kazki.by/

свернуть

Беларускiя святы

Каляды

             Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Першы дзень калядаў – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння, звычайна прыходзіўся на 23-24 снежня па сучасным стылі, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. У адрозненні ад сельскагаспадарчага новага года, каторы з’яўляўся пачаткам працы ў полі, на каляды "нараджалася новае сонца", час "паварочваўся на вясну". Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, каторая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагаюць, гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную скуру, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе "сталее", з кожным днём набіраючы сіл да вясны.

             Само слова "каляды" мае паходжанне ад лацінскага calendae, "календы" - назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і "каляндар"), а так сама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола.

Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі, калі быў патрэбны, рамонт усіх гаспадарчых будынкаў на падвор’і. Да калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні. Новы год і новае сонца непрыгожа сустракаць, калі непарадак у гаспадарцы ці ў душы. Вось і зараз стараюцца людзі да новага года дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё. А вось замест звычайнай у нашые часы навагодняй яліны асноўным упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп збожжа, які уносілі у хату ў першы дзень каляд і трымалі там да апошняга. Замест снапа магла быць і саламяная лялька, якая ўяўляла сабой нованароджаны год.

           Каляды – свята вясёлае. Асаблівы святочны настрой стварала, мабыць, і тое, што да пачатку работ у полі – самы цяжкі час для нашых продкаў – было яшчэ далёка. Нават больш – на каляды нельга было рабіць ніякую працу, ані ткаць, праць, рыхтаваць дровы – можна было толькі весяліцца, каб падтрымаць сілы святла сваім настроем ды задорам. Працягваліся каляды прыкладна 2 тыдні, да Велесава дня, які прыходзіўся на 6-7 студзеня па сучасным стылі. Асаблівае месца ў святкаванні каляд адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Стол, вядома, павінен быць багатым, каб наступным годам мець добры ўраджай і здароўе дзеля людзей і жывёл. Пад абрус на стол клалі сена, каторае пасля вячэры скормлівалі каровам, што павінна было зберагчы іх ад ваўкоў і паспрыяць павелічэнню надоеў малака.      

         У кожнай, нават самай беднай, хаце на каляды даставалі з схованак мяса ды каўбасы, сала, арэхі, яблыкі, мёд. Ад галоўнай стравы калядаў – куцці (ячневая каша з дабаўленнем мёду, арэхаў, шкварак) – узялі назву тры абавязковыя святочныя вячэры. У першы дзень ладзілася "посная куцця" - на стале былі стравы з рыбы, гародніны, грыбоў, сушанай садавіны, мёду, і, канечне, тая самая ячневая каша-куцця з мёдам. Варылі яе таксама незвычайна, а другой гадзіне ночы старэйшая жанчына ў сям’і ішла ў свіран за зернем, а старэйшы мужчына – па ваду. Ваду і зерне нельга было чапаць да таго моманту, як будзе гатова печка. Нарыхтаванай такім чынам куцці надавалася асаблівае магічнае значэнне, яна павінна была надаваць усім здароўя, моцы, удачы. Пачынаў вячэру, як звычайна, гаспадар, акрамя таго за стол так ці інакш запрашаліся ўсе продкі. Рэшткі куцці падкідвалі пад столь, каб ячмень наступным годам урадзіў высокі. Пасля гэтага крупы скормлівалі хатнім птушкам. На асобнай талерачцы была і каша дзеля Зюзі, зімовага бога, каб улагодзіць яго, бо маразы ў перыяд каляд былі, бадай, самымі моцнымі за ўсю зіму. Гэты даволі распаўсюджаны звычай захаваўся ў некаторых краінах і па сённяшні дзень - традыцыя ставіць на новы год за акно талерачкі з зернем.

             Другая куцця, тоўстая, багатая, шчодрая – ладзілася праз тыдзень, па часу супадала з сучасным новым годам. Як вынікае з назвы, у гэты вечар на стале былі стравы з мяса разнастайных гатункаў – варанага, смажанага, печанага, каўбасы, вяндліны, куцця са шкваркамі.

Трэцяя куцця прыходзілася на канец святочнага тыдня, Велесаў дзень, звычайна 6 студзеня па сучасным стылі і называлася “вадзяная”. Магчыма, такую назву яна атрымала пазней, ужо ў хрысціянскія часы, таму што супадала з царкоўным святамвадохрышча. Але есць верагоднасць, што за два тыдні святкавання ды набівання страўнікаў, запасы значна памяншаліся і каша на вадзе – бадай, адзінае, чым можна было частаваць гасцей пад канец каляд.

             Немагчыма ўявіць сабе каляды без містрэрыі. Яна пачыналася ў першы ж дзень і скончвалася апошнім. У час зімовага сонцастаяння, як і астатнія такія ж даты, дзеля нашых продкаў адчыняліся дзверы паміж светам існасці і мроі, жывых і памерлых, усё было прасякнута чароўным і небяспечным духам таямніцы. Час лічыўся спрыяльным дзеля ведзьмароў ды нячысцікаў,што насылалі на зямлю траскучыя маразы, але ж таксама і дзеля варажбы, заклёнаў ды абярэгаў. Для беларусаў гэтае спрадвечнае свята і да сённяшняга дня заўжды застаецца радасным, велічным і аптымістычным.

           На каляды, асабліва ў першы вечар, прынята было збірацца разам, усёй сям’ёй, прычым запрашалі на святкаванне не толькі жывых членаў радзіны, але і продкаў. Лічылася, што яны разам з усімі садзяцца за стол, і калі спадабаецца ім вячэра – абавязкова “замовяць слоўца” і дапамогуць жывым ва ўсіх істотных справах.

           Нельга не узгадаць і пра “калядаванне” – адну з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Лічылася што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў строі істотных татэмных жывёл (мядзведзя – увасабленне Велеса, карову, казу, каня – сымбалі дастатку, багацця, бусла – што лічыўся талісманам удачы, ладу) і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах. Чым часцей узгадваліся розныя магічныя формулы, тым больш дзейснымі яны лічыліся. Гаспадары ж, каторых яны наведалі, давалі ў падзяку за абарону ад нячысцікаў розныя прысмакі. Часцей за ўсё гэта былі арэхі, семечкі, пернікі і печыва, сухафрукты, пазней – цукеркі. Гэтая ежа лічылася ахвярай спрыяльным да чалавека баствам, каб заручыцца іх дапамогай. Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае што наклікаць на сябе няміласць усіх татэмных жывёл, пазбавіць сябе дабрабыту на ўвесь наступны год. З поўнымі мяшкамі пачастункаў калядоўшчыкі збіраліся ў адным месцы, у вялікай хаце ці на вуліцы, дзе разам “прыгаворвалі” дары, палілі вогнішчы, пелі ды танчылі ўскруг іх, каб сваёй бадзёрасцю і ўзнятым настроем дапамагчы светлым сілам атрымаць перамогу над цёмнымі. Ну і каб сагрэцца, канечне, бо надвор’е стаяла халоднае.

           Ад той пары і да сёння захаваўся звычай ладзіць маскарад на новы год, абменьвацца падарункамі, вадзіць карагоды. Пераапрананне ў маскі мела не толькі рэлігійнае значэнне, але і псіхалагічнае. Чалавек, апрануўшы маску, ужо лічыўся быццам не самім сабою, і мог дазволіць сабе шмат больш, чым прыпісвалі строгія парадкі, асабліва ў часы хрысціянства.

А яшчэ на Каляды абавязкова варажылi. З першай куццёй – на ўраджай, а пасля – на жаніцьбу ды прыплод хатняй жывёлы – каго што больш цікавіла. Кідалі на дарогу чаравікі, пыталіся імёны, лілі воск у сцюдзёную ваду, а самыя смелыя хадзілі варажыць у лазню.

           Вельмі распаўсюджанымі былі ў гэты час “жартоўныя” жаніцьбы, своеасаблівыя гульні, якія мелі мэтай пазнаёміць моладзь, стварыць спрыяльныя абставіны дзеля стасункаў. Прыкладам такога роду гульняў з'яўляюцца аналагі “ручайка”, усе магчымыя “даганялкі” хлопцамі дзяўчат, “баяры” і іншые. У атмасферы гульні, “несапраўднасці”, гумару моладзь знаёмілася ды разбівалася па парах значна ахвотней, і вельмі часта здаралася, што складзеныя пад час калядных гульняў пары летам ці пад восень ладзілі сапраўднае вяселле.

           У некаторых мясцінах ладзілі адмысловы “конкурс прыгажосці”. “Міс каляды” звычайна станавілася самая тоўстая маладуха, якая ўвасабляла сабой шчодрасць, багатую колькасць ежы і ўвогуле багацце, здароўе.

Другі дзень каляд традыцыйна лічыўся днём, калі заканчваўся тэрмін службы наёмных работнікаў. У гэты дзень гаспадар расплачваўся з работнікам, яны абменьваліся ўражаннямі адзін пра аднаго, выказвалі, калі тыя былі, сваю незадаволенасць і крыўды. Пасля гэтага вырашалі ўсе свае канфлікты, раіліся як быць, публічна мірыліся, каб не несці цяжар крыўды ў новы год і дамаўляліся на наступны год альбо разыходзіліся кожны сваім шляхам. І зараз людзі стараюцца вырашыць старыя канфлікты і набліжэнне новага году – лепшы час каб пакінуць спрэчкі ў мінулым.

           На працягу калядных тыдняў сярод больш старэйшага пакалення было звычайна хадзіць у госці да родных і сяброў. Частавалі гасцей звычайна каўбасамі, стравамі з мяса, птушкі, рыбы, гарэлкай.

          У апошні вечар каляд, на трэцюю куццю, праводзіўся абрад “запісвання” каляд. Гаспадар крэйдай маляваў крыжы на усіх дзвярах, каб нячыстая сіла, што ўцякла пад час вясёлага свята, не змагла прабрацца ў хату ці хлеў. Так заканчвалася самае вясёлае і самае любімае нашымі продкамі свята.

МАСЛЕНИЦА

     Масленицу праздновали в основном в восточных районах Беларуси среди православных (у католиков это запуски в последнюю неделю февраля). В субботу перед Масленицей поминали умерших, чтобы иметь их поддержку и помощь в будущей сельскохозяйственной работе. Большое значение во время этого праздника имела обрядовая еда – блины.

     Существовал обряд «Цягаць калоду». В нём принимали участие замужние женщины всей деревни. Гуляние шло всю ночь. Женщины ходили с песнями, криками, ауканьем по деревне с обрубком дерева (колодой). Если по дороге встречали мужчину, особенно неженатого, накидывали на него веревку и заставляли тянуть колоду, а сами цеплялись за неё, чтобы было тяжелее. Когда мужчина хотел быстрее избавиться от колоды, он платил женщинам выкуп.

     В некоторых деревнях «спраўлялі Уласа». В сани, убранные цветами, садилась хозяйка какого-либо двора, а остальные с песнями возили её по деревне. Всех мужчин, которые встречались по пути, хватали и начинали подбрасывать вверх, пока те не платили выкуп.

     Часто участницы шествия одевались в карнавальные костюмы «мужчин», «старцев», «цыган». К переодетым присоединялся музыкант (мужчина). Заходя в дом, они переворачивали посуду, раскидывали постель, одежду, буянили до тех пор, пока не получали от хозяев выкуп. Обойдя всю деревню, переодетые отправлялись в чью-нибудь просторную избу и гуляли там всю ночь, пели, танцевали.

       Пожилые, родня, кумовья, сваты ездили на этой неделе в гости друг к другу на украшенных повозках.

       У детей было свое развлечение: катание на санках. Молодёжь собиралась, когда темнело на улице: пела, плясала.

       Во время Масленицы в гости к бабке-повитухе шли женщины и молодые мужчины. После угощенья торжественно выводили её из дома, сажали в сани, а сами, впрягшись в них, возили бабку по деревне с шутками, песнями.

     В последний, воскресный, день Масленицы родственники ходили в гости друг к другу, к тёще «на блины» приходил зять с женой. Вечером семья в полном составе должна была ужинать вместе, так как с понедельника наступал Великий пост. Ели в основном молочное. В этот вечер во многих местах Беларуси проводился чрезвычайно интересный и торжественный обряд. После ужина хозяин садился в строгом и набожном настроении. К нему по очереди подходили братья и сыновья, после женщины, кланялись до земли и говорили: «Даруй, бацька родны, калі чым саграшыў(-ла) перад табой справай ці языком». Выслушав всех, хозяин в свою очередь кланялся до земли всему семейству, прося таким образом прощенья за все грехи и ошибки.

     На прощание с Масленицей обычно палили чучело – соломенную бабу или мужика. Пепел раскидывали по полю для большей урожайности.

     После революции и во время войны Масленицу официально не отмечали. В 1970–1980 гг. отмечался праздник «Проводы зимы».

       С 1990-х гг. начали возрождаться традиции празднования Масленицы в основном в деревнях, причём в каждом населенном пункте этот праздник имел свои особенности.

       В белорусских городах устраиваются праздники прощания с зимой: шествия сказочных персонажей, аттракционы, спортивные игры, катание на конях, угощение блинами. Для детей проводят театральные гуляния на улице, катание с горок. В школах многие учителя проводят беседу о взаимоотношениях в классе, где дети просят прощения друг у друга, у учителя, а он у них.

ГУКАННЕ ВЯСНЫ                                  

       Гуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Яно традыцыйна суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму.

       Гуканне вясны пачыналася 14 сакавіка (1 па старому стылю) . У поўдзень моладзь збіралася гуртам і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць. Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад снегу.

       Хлопцы збіралі з усяе вескі розную старызну і зносілі іх у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрэсення, святам пачатку новага года, лета. Нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песнямі-гаканнямі.

       Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы — прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, зэяўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі:      

Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!

Вы нам лецейка прынясіце - у-у-у-у!

А зімачку забярыце - у-у-у-у!

Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у!

Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у! 

   Спевы вяснянак і гукальных карагодаў на ўзгорках суправаджаліся подкідваннем уверх печыва ў выглядзе жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было вызваць хутчэйшы надыход вясны.

 

КУПАЛЛЕ

     У ноч з 6 на 7 ліпеня (23 - 24 чэрвеня па старым стылi) ў Беларусі адзначаецца адно з найбольш яскравых і паэтычных святаў – Купалле. Час яго святкавання – гэта «макушка» лета, час найважнейшага росквіту прыроды. Для селяніна пасля Купалля пачыналася самая адказная і гарачая пара – сенакосу і жніва. У аснове ўсёй купальскай абраднасці ляжыць пакланенне нашых прашчураў сонцу (агню), вадзе і расліннасці.

     Напярэдадні свята, вечарам моладзь ладзіла масавае шэсце па вуліцах вёскі. Усе ўпрыгожвалі сябе зелянінай, дзяўчаты – вянкамі, запальвалі доўгія шасты і з песнямі, крыкамі падыходзілі да кожнай хаты, запрашаючы ўсіх на Купалле.

     Цэнтральнае месца, вакол якога разгортвалася свята, займаў рытуальны агонь. Свята пачыналася з распальвання вогнішча, у сярэдзіну якога ў гонар жыццядайнага сонца ўстаўляўся высокі шэст з драўляным абсмаленым колам і прывязаным да яго жытнёвым снапом.

     Усю ноч ля купальскага агню гучалі песні, ладзіліся карагоды, гульні. Хлопцы і дзяўчаты скакалі праз вогнішча паасобку, накрыж і парамі, купаліся ў вадзе, каб ачысціцца і засцерагчыся ад злых сіл, спальвалі іх выяву – ведзьму. Ля вогнішча частаваліся абрадавымі стравамі (абавязкова яешняй), варажылі, плялі вянкі.

     Вянкі пляліся розныя: у адных месцах – толькі з кветак, у іншых – разнаквецце дапаўнялася галінкамі дуба, клёна, бярозы, сасны, елкі. Адны вянкі прызначаліся для таго, каб надзець на галаву або павязаць на пояс, з другімі – вялікімі, доўгімі і тоўстымі – дзяўчаты вадзілі карагоды. Зарукай моцнага кахання быў вянок, пакладзены ў карагодзе хлопцам ці дзяўчынай на галаву каханаму. Дзяўчаты кідалі вянкі праз вогнішча. Той з хлопцаў, што кахаў дзяўчыну ці хацеў ажаніцца, кідаўся выхапіць вянок з полымя. Мог і моцна апячыся, але усё ж выхопліваў, дэманструючы моц кахання.

     Заканчвалася свята ўсеагульным купаннем у рацэ і пусканнем вянкоў на ваду са словамі «Ляці, ляці, вяночак, лаві, лаві, дружочак». Па тым, як рухаўся вянок, прадказвалі сваю будучыню: калі ен адразу на дно пойдзе – не быць замужам у гэтым годзе, калі ж паплыве далёка і роўна – быць шчасліваму замужжу.

     Усе ведаюць легенду, паводле якой у купальскую ноч нiбы расцвітае кветка папараці, і той, хто яе адшукае, можа авалодаць усімі зямнымі скарбамі: будзе багаты і шчаслівы, атрымае дар разумець мову звяроў, птушак, дрэў, раслін. Але здабыць яе вельмі цяжка: у самую поўнач, калі яна павінна раскрыцца, прыходзіць мацнейшая навальніца, зіхаціць бліскавіца, грыміць гром, і таму, хто асмельваецца сарваць кветку, здаюцца розныя пачвары, якія імкнуцца ўсяляк перашкодзіць задумам чалавека. Каму ўдавалася сарваць кветку, павінен быў не аглядваючыся ісці дадому і не звяртаць увагі ні на пагрозы, ні на зманлівыя абяцанні, якімі ведзьмы імкнуліся прымусіць чалавека азірнуцца. Інакш кветка ў адзін момант прападзе.

     Паводле народных уяўленняў, папараць-кветка зацвітае на адно імгненне, пялёсткі яе гараць як агеньчыкі. Стаць уладаром яе вельмі цяжка, бо варожыя сілы увесь час ладзяць на шляху шукальнікаў кветкі шчасця непераадольныя выпрабаванні. Часцей за ўсе смяльчак гіне. Але без ўсякіх цяжкасцяў збірае гэтыя кветкі добры купальскі дзядок, кошык яго з кветкамі гарыць як жар. Калі раптам сустрэнешся з ім, трэба паслаць белы абрус, куды ен кіне кветку. Як мага хутчэй трэба схаваць яе пад скуру рукі, разрэзаўшы далонь.

     Не адно стагодзе наші продкі спрабавалі знайсьці чароўную кветку. Можа, паспрабаваць дасягнуць жаданай мары, вышыўшы гэту таямнічую папараць-кветку?

свернуть

Роля беларускай мастацкай літаратуры ў развіцці дашкольнікаў

Роля беларускай мастацкай літаратуры ў развіцці дашкольнікаў

 

 

      Дарослы ведае, што кніга не толькі вучыць, развівае і выхоўвае дзіця, яна абуджае ў маленькім чалавеку самыя разнастайныя творчыя пачаткі, яна дапамагае дзіцячай фантазіі здабыць багатую вобразнасць і ўнутраны сэнс.

    Дзіця не можа не гуляць, не выдумляць, не складаць. Гэта непазбежна, гэта яго спосаб пранікнення ў рэальную рэчаіснасць. Але што менавіта ён выдумляе? Як складае і чаму складае менавіта гэта? Якія маральныя і эстэтычныя прычыны праяўляюцца ў дзіцячай гульні, якая патроху, часцяком незаўважна для самога дзіцяці, становіцца яго сапраўдным жыццём? Свет чытання, свет кнігі з яе літаратурнымі і графічнымі выявамі, дапамагае даросламу насыціцца і накіраваць дзіцячае ўяўленне. Кніга падае дзіцяці прыклад творчасці, прыклад творчага стаўлення да рэальнага часу. Менавіта тут, на кніжнай старонцы, малыя сустракаюць ўпершыню гарманічнае адлюстраванне рэчаіснасці. Кніжка распавядае самае галоўнае, паказвае самае прыгожае.

    Ёсць у дзіцячай літаратуры розныя кнігі: вясёлыя і сумныя, але яны заўсёды жыццесцвярджальныя. Таму дзеці не могуць не любіць кнігу, таму радуюцца кнізе, як святу. А дарослыя павінны падрыхтаваць гэтую радасць, дапамагчы дзіцяці зразумець, адчуць кнігу ва ўсёй яе паўнаце.

      Да нейкага ўзросту дзеці жывуць у казцы, як раўнапраўныя члены казачнага свету. І гэта натуральна, таму што казка блізкая і сугучная іх светаадчуванню. У самым пачатку жыцця яна сустракае дзяцей фантастычнымі вобразамі, займальнымі прыгодамі, маляўнічасцю і яркасцю свайго свету. Уся гэтая свежасць, чысціня, напеўнасць, гарманічная цэласць казкі служаць для маленькіх першым штуршком да развіцця фантазіі, мыслення, творчасці. Прастата і прыгажосць казачных герояў і іх учынкаў неабходныя дзіцячай свядомасці як першае адлюстраванне свету, сапраўдных чалавечых адносін у чыстым люстэрку сапраўднага мастацтва.

    У кожнай казцы пракладзеная мяжа паміж Дабром і Злом. Яны непрымірымыя ворагі, яны знаходзяцца ў адвечнай барацьбе. І ў гэтым проціборстве заўсёды перамагае Дабро, заўсёды перамагае справядлівасць. Гэтая ідэя перамогі Дабра над Злом заўсёды пераканаўчая, таму што выношвалася і нараджалася разам з узнікненнем свядомасці людзей і ўдасканальвалася разам з яго развіццём, таму што працятая верай і надзеяй ўсяго чалавецтва ва ўрачыстасць добрых спраў. А вера гэтая падмацавана часам. Менавіта таму такая моцная казка і менавіта таму дзеці так вераць у яе. У амаль любой народнай казцы ўсё падпарадкоўваецца толькі дасканалым законам чалавечага быцця, тым ідэалам, якія прайшлі праверку многіх пакаленняў людзей, выкрышталізаваліся, сталі агульначалавечымі. І дзецям лёгка прыняць гэтыя ідэалы, лёгка пагадзіцца заканамернасцю.

     Вельмі важна для дзяцей, што ў казцы герой, які ўвасабляе дабро, заўсёды станоўчы. Гэта ці непераможны волат, які абараняе свой народ, ці проста чалавек, які перамагае зло розумам, мудрасцю і знаходлівасцю. У любым выпадку станоўчага героя адрозніваюць розум, прыгажосць, умелыя рукі, альбо добрае чараўніцтва, а адмоўнага зло, пачварнасць і падступнасць. Таму дзеці любяць казачных герояў, вераць ім і пераносяць гэтую веру і любоў са свету казачнага ў свет рэальны.

   Дзякуючы казцы, дзеці пачынаюць ўсведамляць найгалоўнейшыя ісціны чалавечага жыцця. Казка дапамагае фармаваць асновы маральнасці, маралі, па законах якой ім трэба будзе жыць. Тая самая простая, найпростая казка, якую мы, стаўшы дарослымі, пачынаем лічыць дзіцячай забавай.

Чытайце з дзецьмі як мага больш, а галоўнае пагаварыце, пра што прачыталі!

 

свернуть

Пастулаты народнай педагогікі!

Пастулаты народнай педагогікі

1. Беларусы любяць дзяцей. Дзеці ў сям'і - багацце, радасць: "Многа дзяцей - многа клопату, але і радасці шмат", "З дзеткамі гора, а без дзетак удвое".

2. Адукаванасць, выхаванасць - абавязковыя атрыбуты беларуса: : "Не кручаны - не рэмень, не вывучаны - не чалавек".

3. Выхаванне - тонкая, дэлікатная, складаная праца: "Што ў маленстве выхаваеш, на тое ў старасці абапрэшся", "Калі тонкае дрэва не сагнеш, то тоўстага не адужэеш".

4. Выхаванне і навучанне - абавязак бацькоў: "Умеў дзіця радзіць, умей і вывучыць".

5. Правільна арганізаваць выхаванне можа толькі адукаваны чалавек з высокімі маральнымі якасцямі: "З пустога посуду не п'юць, не ядуць".

6. Поспех выхавання залежыць ад акружэння дзіцяці: "У лесе людзі дзічэюць, а ў людзях люднеюць", "Розуму не набярэшся, калі з дурнем павядзешся".

7. Прыклад бацькоў - аснова фарміравання асобы: "Якія бацькі, такія і дзеткі".

8. Выхаванне трэба пачынаць з ранняга дзяцінства: "Не слухаў малы, не паслухае і вялікі", "Тады дзяцей вучаць, як поперак лаўкі ходзяць".

9. Выхаванне павінна быць разумным, строгім: "Дай дзецям волю - сам улезеш у няволю", "Балаўство даводзіць да вараўства".

10. За дрэннае выхаванне нясуць адказнасць бацькі: " Для дрэннага бацькі дрэнны сын".

ЛЮБІ СВАЁ ДЗІЦЯ! Гэта значыць, радуйся яго прысутнасці, прынімай яго такім, які ён ёсць, не зневажай яго, не адказвай яму ў тваім даверы, дай яму повад любіць цябе.

АХОЎВАЙ СВАЁ ДЗІЦЯ! Гэта значыць, абараняй яго ад фізічных і душэўных небяспек, нават калі патрабуеш, ахвяроўваючы ўласнымі інтарэсамі і рызыкуючы ўласным жыццём.

БУДЗЬ ДОБРЫМ ПРЫКЛАДАМ ДЛЯ СВАЙГО ДЗІЦЯЦІ! Прывівай яму павагу да т радыцыйных каштоўнасцей, сам жыві адпаведна з імі. Дзіцяці патрэбна дружная сям'я, дзе паважаюць і любяць старэйшых, дзе падтрымліваюць шчырыя сувязі з усімі сваякамі і сябрамі.

ГУЛЯЙ СА СВАІМ ДЗІЦЕМ. Удзяляй свайму дзіцяці неабходны час, размаўляй з ім так, як яму патрабуецца, гульню прынімай усур'ёз, асвойвайся са светам яго ўяўленняў.

ПРАЦУЙ СА СВАІМ ДЗІЦЁМ. Дапамагай сваймц дзіцяці, калі ён пытаецца прыняць удзел у працы (у доме, у садзе, на агародзе).

ДАЗВОЛЬ ДЗІЦЯЦІ НАБЫВАЦЬ ЖЫЦЦЁВЫ ВОПЫТ, НЯХАЙ НАВАТ РЫЗЫКУЮЧЫ, АЛЕ САМАСТОЙНА. Дзіця прызнае той вопыт, які ён перажыў самастойна.

ПАКАЖЫ ДЗІЦЯЦІ МАГЧЫМАСЦІ І ГРАНІЦЫ ЧАЛАВЕЧАЙ СВАБОДЫ. Дзіцяці патрэбна паказаць, што любы чалавек павінен прызнаваць і захоўваць вядомыя граніцы сваіх учынкаў у сям'і, у калектыве... І, наогул, у грамадстве.

ПРЫВУЧАЙ ДЗІЦЯ БЫЦЬ ПАСЛУХМЯНЫМ. Бацькі павінны сачыць за паводзінамі дзіцяці і кіраваць ім такім чынам, каб яго ўчынкі не прычынялі шкоды ні яму самому, ні другім.

ЧАКАЙ АД ДЗІЦЯЦІ ТОЛЬКІ ТАКІХ МЕРКАВАННЯЎ І АДЗНАК, НА ЯКІЯ ЕН ЗДОЛЬНЫ Ў АДПАВЕДНАСЦІ СА СТУПЕННЮ ПАДРАСТАННЯ І ЎЛАСНАМУ ВОПЫТУ. Дзіцяці патрэбны доўгі час, пакуль ён навучыцца арыентавацца ў гэтым складанным свеце. Дапамагай яму колькі зможаш і патрабуй ад яго ўласнага меркавання ці самастойнага выхаду толькі ў тым выпадку, калі ён здольны на гэта ў адпаведнасці з накопленым вопытам і ступенню свайго падрастання.

ПРАДАСТАЎЛЯЙ ДЗІЦЯЦІ МАГЧЫМАСЦЬ ТАКІХ ПЕРАЖЫВАННЯЎ, ЯКІЯ БУДУЦЬ МЕЦЬ КАШТОЎНАСЦЬ УСПАМІНАЎ. Дзіця мае такія самыя перажыванні, як і дарослыя, якія даюць яму магчымасць азнаёміцца з жыццём людзей.

свернуть

"Роля сям'і ў выхаванні патрыятычных пачуццяў у дзяцей дашкольнага ўзросту"

"Роля сям'і ў выхаванні патрыятычных пачуццяў у дзяцей дашкольнага ўзросту"

Безумоўна, аснова выхавання чалавека закладваецца ў сям'і. Патрыятычнае выхаванне, цікавасць да духоўнага пачатку нашага жыцця таксама павінны пачынацца ў сям'і. Але ўмоў для гэтага сёння, на жаль, мала. І справа тут не ў адсутнасці ў бацькоў часу для педагагічных гутарак са сваімі дзецьмі, а ў нашым жаданні ахаваць іх ад цяжкіх задач, працы, духоўных высілкаў. Кожная сям'я - гэта свой замкнёны свет і сваё жыццё, свае радасці, клопаты і традыцыі, свой побыт. .

У сучаснай сям'і вялікую частку часу дзіця мае зносіны з мамай. Менавіта з ёй складаюцца даверныя адносіны, абмяркоўваюцца трывогі, пытанні, патрэбы. Аднак для дзяцей не менш важна і зносіны з татам. Чым часцей бацька мае зносіны з дзіцем, тым больш цеснымі становяцца эмацыйныя сувязі, а чым раней бацька далучаецца да догляду за малым, тым мацней і глыбей яго бацькоўскія пачуцці.

 Устаноўлена, што ў сем'ях, у якіх бацькі марнуюць шмат часу на размовы, гульні з дзецьмі, дзеці лепш развіваюцца. Аднак даказана, што дзеці, пазбаўленыя магчымасці мець зносіны з бацькамі або з адным з іх, валодаюць падвышанай адчувальнасцю, маюць цяжкасці ў наладжванні кантактаў з аднагодкамі. Сур'ёзную небяспеку для развіцця дзіцяці ўяўляе адсутнасць эмоцый, ласкі, цеплыні пры хай нават і паўнавартасным задавальненні яго фізіялагічных патрэбаў. Толькі сталыя зносіны бацькоў з дзіцем спрыяюць ўсталяванню глыбокіх эмацыйных сувязяў, нараджаюць ўзаемную радасць.

Выхаванне дзяцей у любові і павазе да бацькоў, шанаванні продкаў - адна з вядучых ідэй педагогікі. Іншая ідэя - гадаваць будучага сем'яніна з малых гадоў шляхам фарміравання станоўчых маральных якасцяў (працавітасці, памяркоўнасці, падатлівасці, стараннасці, сціпласці, сумленнасці).

Спецыяльныя сацыялагічныя і псіхолага-педагагічныя даследаванні паказалі, што сям'я і дзіцячы сад, маючы свае асаблівыя функцыі, не могуць замяніць адзін аднаго і павінны ўзаемадзейнічаць ў імя паўнавартаснага развіцця дзіцяці.
          

 

 

Рэкамендацыі для бацькоў.

Калі ў дзяцінстве дзіця адчуваў пачуццё жалю да іншага чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сваіх бацькоў, захапленне ад судотыку з выдатным подзвігам, ён набыў эмацыйны вопыт. Тым самым будуць пабудаваны шляху для асацыяцый эмацыйнага характару, а гэта з'яўляецца асновай, падмуркам больш глыбокіх пачуццяў, умовай паўнавартаснага развіцця чалавека.

• Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго - роднай хаты, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага саду.

• Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднага горада або роднай вёскі.

• У час прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаворыце пра значэнне кожнага аб'екта.

• Дайце ўяўленне аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, крамы, бібліятэкі і г.д. Паназірайце за працай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.

• Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.

• Пашырайце уласны кругагляд

• Вучыце дзіцяці правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.

• Чытайце яму кнігі пра радзіму, яе героях, пра традыцыі, культуры свайго народа

• Заахвочвайце дзіцяці за імкненне падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.

свернуть

Беларускі фальклор для дзяцей

Беларускі фальклор для дзяцей

Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для далучэння дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні. Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў (кот, гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўвае веру ў дабро, справядлівасць, раскрывае маральна-этычныя погляды белрусаў, дае магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова. Ужо сёння важна звярнуць увагу на выхаванне пачуцця патрыятызму, пазбаўленне комплексаў нацыянальнай прыніжанасці і нігілізму. Гэта задача набывае актуалнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са свёй нацыянальнай культурай Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодання дзецьмі роднай беларускай мовай. Сітуацыя, калі дзеці адначасова чуюць і рускую, беларускую мовы, садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх успрымання, разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, неабходна, каб дзеці часцей чулі, разумелі, ведалі родную беларускую мову, каб авалоданне правільным беларускім маўленнем ажыццяўлялася ў працэсе арганізаванага навучання. Вызначым мастацкія асаблівасці кожнага віда фальклорных твораў.

КАЛЫХАНКІ - асноўная задача - супакоіць дзіця мелодыкай, рытмам вершаваных строк, ціхім голасам, ласкавымі словамі. Часцей за ўсё - гэта калыханкі пра ката. Раней, перш чым пакласці дзіця ў ложак ці калыску, туды пускалі ката, каб ён забраў усе чары, а пакінуў толькі цяпло, дабро, прыязнасць.

ЗАБАЎЛЯНКІ, ПАЦЕШКІ - суправаджаюць пальчыкавыя гульні, гушканне, пацягванне, першыя крокі дзіця, супакойванне, кармленне.

ПЕСНІ - адносяцца песні дарослых для дзяцей і тыя песні, што выконваюць самі дзеці. Праз песні атрымоўваюць пэўныя уяўленні аб навакольным свеце, выхоўваецца павага да працы, асуджаецца лянота, абыякавасць. Займальнасць сюжэта, яго дынамічнасць, кампазіцыйная стройнасць спрыяюць вобразнаму мышленню, адначасова дапамагаюць засвоіць пэўныя гукі.

ЗАКЛІЧКІ - гэта зварот, заклік да сіл прыроды, з'явам, адухаўленне прыроды.

ДРАЖНІЛКІ - лаканічныя, невялікага памеру, высмейваюцца нейкія адмоўныя рысы чалавека ці жывёлы, дакладна перадаюць поэўную рысу характару.

ЛІЧЫЛКІ - прысвечаны для ўстановы чароднасці ў гульнях, выбар вядучага.

ГУЛЬНІ - прасочваецца цесная сувязь з земляробствам, з бытам, навакольнай прыродай: многія гульны заснаваны на перайманні рухаў, дзянняў пры пэўных гаспадарчых працах. У некаторыя гульні арганічна ўваходзяць і іншыя творы дзіцячага фальклору - лічылкі, забаўлянкі, калыханкі.

КАЗКІ - універсальны сродак народнай педагогікі; утрымліваюць жыццёвы маральны вопыт, народную мудрасць, рыхтуюць дзяцей да самастойнага жыцця, вучаць адрозніваць добрае ад дрэннага. Казкі вабяць дзяцей цікавымі персанажамі, прыгодніцкімі дзеямі, чараўніцтвамі, сакавітасцю роднага слова. Казкі лепш расказваць, чым чытаць, расказваць пранікненна і цікава, гледзячы дзецям ў вочы.

ЗАГАДКІ - у сціслай і дакладнай форме подводзілі да назіранняў за цэлымі групамі жыццёвых з'яў, жывёл, птушак, вызначаючы іх характэрныя асаблівасці; загадкі служаць разумоваму выхаванню.

ПРЫКАЗКІ - трапнае, лаканічнае, устойлівае народнае выслоўе павучальнага зместу, якое мае прамы і пераносны сэнс. У ёй выказваецца закончаная думка, якая дзякуючы шырокім абагульненням дае ацэнку з'яў, падзей, узаемаадносін паміж людзьмі.

ПРЫМАЎКІ - характарызуюцца незакончанасцю думкі, не мае абагульняючага значэння і выкарыстоўваюцца часцей у канкрэтнай моўнай сітуацыі, можа быць зразумелай толькі ў кантэксце. Прыказкі і прымаўкі надаюць мове выразнасць, яскравасць, вобразнасць, садзейнічаюць выхаванню высокіх маральных пачуццяў, перадаюць жыццёвы вопыт і маральна-практычную філасофію народа.

свернуть